Текст песни
1.
Зірні на неба ўжо ўзышла зорка тая
І ціхім позіркам у вочы глядзіць
Ідзеш дамоў адзін, снег пад нагамі тае
І гэты вечар і ты адзін
І гэты вечар і ты адзін
2
Навокал ні душы, Каляды на парозе
Ішоў наперад пакуль меў сілы
І кожнаму каго сустрэў на той дарозе
Жадаў бы шчасця і быў шчаслівы.
Дарыў бы шчасце і стаў шчаслівы.
Пр.
З новым годам і Калядамі
Вас віншуюць - на неба глядзі
Гэтай ноччу могуць спраўдзіцца
Усе пажаданні і мары, сябры.
Нашы жаданні і мары сябры.
3
І што б там не было на тым і гэтым свеце
Што будзе заўтра - не можам ведаць мы
Даруе, усім за ўсё, святы калядны вечар
І мы смяемся, як нашы дзеці.
І мы смяемся, як нашы дзеці.
Пр.