Текст песни
Ты быццам бы не задаволена, але гэта не мая вiна. Не сачы вачыма.
Мiсiя выканана. Мусiць гэтага ня бачна. Мiма дым. Быць маладым - сэнс.
У́ жыццi ка́лi есць па́чуццi, трэба знак ня прапусцiць, i iсцi ў радасцi.
Я не экстрасэнс, але цягне у лес. Мара падымае да нябес. I на месцы не сядзiцца.
Я не жабрак, я мастак. Калі так - мой дзень злодзей, знойдзен.
Ты не разумееш маю матывацыю. Тады ў танцы думкі табе перадаю.
Нашая з табой уніфікацыя. Слоў ідэнтыфікацыя і я iду далей.
У гэтым го́дзе нават ска́рдзілась зіма.
Але нажа́ль, у цябе такога шанцу няма.
І зараз з раніцы ўжо яшчэ ня спіцца, ў гэтым часе не складана заблудзіцца.
Я не жабрак, я мастак. Калі так - мой дзень злодзей, знойдзен.
У гульнi маленькае жыцце - дзень. Цiснiцца скрозь цемень. Скрозь цемень цiснiцца. Дзень
з асалодай пакiдае вобраз. Ко́жны раз пара́й фраз ра́спавядае.
Як Робін Гуд, крытыкай у кут мяне не загнаць.
Цi ад цікаўнасці згараю, раю не чакаць. Ледзь чую кліч - прэч ноч. Ключ да замочнай свідравіны падышоў, і я ўжо побач.
Я не жабрак, я мастак. Калi так, мой дзень злодзей.