Перейти к содержимому
Обложка трека Biełaruś Nie Łukašenka — Lavon Volski
3:09

Трек

Lavon Volski Biełaruś Nie Łukašenka

Сингл · 2024 · Рок, Альтернатива

Скачать

Текст песни

Не, не, не!

Мяне запыталі:
Што такое Беларусь?
Гэта тое, дзе яшчэ жыве Савецкі Саюз?
Гэта частка Расеі,
Тыпу нейкае акругі,
Дзе дзядуля Лукашэнка
Ўсім упэўнена кіруе?
Усё ня так, як вам здаецца, дарагія сябры!
Беларусь — гэта замкі ды кляштары.
Гэта шляхціц Завальня, Сымон-Музыка і Машэка,
А ня толькі злосны й помсьлівы дзядуля Лукашэнка.

Рэфрэн:
Як мяне вы ўсе дасталі
Прастатой сваёй душэўнай!
Беларусь — не Лукашэнка
Беларусь — не Лукашэнка.

Яны пыталіся: дык што ў вас, вялікі калгас там?
Не вялікі калгас, а Вялікае Княства!
Гэта Вялікае Княства й Магдэбурскае права.
Гэта статут старажытнай беларускай дзяржавы.
Гэта войны з Масковіяй — адна за адной,
Гэта агульная дзяржава з Польшчай і Літвой.
Гэта ганебныя падзелы і прыход Саветаў,
Гэта нябесная сотня расстраляных паэтаў.

Рэфрэн.

Гэта мова, зь якою жылі пакаленьні,
Гэта вогненныя вёскі часоў ваенных.
Гэта нудныя савецкія шэрыя гады,
Гэта гады-камуністы, што вялі да бяды,
Гэта “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг,
Гэта нашыя пакутнікі, замкнёныя ў мурах,
Гэта прага свабоды і надзея ў зрэнках,
Не, Беларусь — гэта не Лукашэнка.

Рэфрэн.

0:00 0:00