Обложка трека Баляда марской вады — нагУаль
3:33

нагУаль Баляда марской вады

Сингл · 2017

Скачать

Текст песни

Дзеўчына, грудзі з бронзы
Што ты глядзіш не ў гуморы?
Гандлюю вадой, васпане
З глыбіняў мора

Хлопец з крывёй вірлівай
Што з ёй спявае хорам?
Кроплі вады, васпане
З глыбіняў мора

А мора ўсмешка палае спакусай
Пенныя зубы, нябёсныя вусны
Мора ўсмешка палае спакусай
Пенныя зубы нябёсныя вусны

Маці, чаму ты стала
Вельмі на слёзы хворай?
Плачу вадою, сынку
З глыбіняў мора

Сэрца, скажы мне, сэрца
Адкуль узялася горыч?
З горкай вады, васпане
З глыбіняў мора

А мора ўсмешка палае спакусай
Пенныя зубы нябёсныя вусны
Мора ўсмешка палае спакусай
Пенныя зубы нябёсныя вусны

0:00 0:00