Текст песни
Вітаю цябе, Санта, добрага часу!
Ізноў засталіся з табою сам-насам.
Я - дзядзька Мікола, ці помніш мяне?
Пісаў я з маленства паштоўкі табе.
Прасіў у цябе нескладаныя рэчы:
То хлеб на стале, а то полымя ў печы,
Простыя цацкі і простыя словы,
На ўсё дзеля гэтага быў я гатовы.
Табе адкрываў я свае таямніцы:
Пазней захацеў пераехаць у сталіцу,
Пабольшэ бабосаў і моднага шмоту,
Дзяўчыну, ці ўжо хоць якую істоту...
А сёння прасіць я не буду нічога
І ўвогуле часу зкраду я не многа.
Звярнуцца я мушу з наступнай прычыны,
Паслухай мяне як мужчына мужчыну...
Прыпеў:
Забірай свае цацкі, забірай свае грошы
І спалі ўсе вершы, якія пісаў я калісьці табе.
Забірай сваіх дзевак і вярні майго сябра з Польшчы,
Не магу я глядзець больш на тое жыццё, што падсунуў ты мне.
Я ведаю, Санта, ты добры дзядуля,
Ты радасць прыносіш дзецям і матулям.
У іншых усё адбылося трывала,
Чаму ж у мяне гэта не спрацавала?
Я быў паслухмяны, не піў многа піва,
Не лаяўся матам, благім - асабліва.
Але ж ты за борт мяне выкінуў лоўка,
Куды мне да сына матулінай сяброўкі?
Застаўся адзін, як Іван непуцёвы,
Ці швэдар, што вельмі, ну вельмі не новы.
Сябе кожны дзень адчуваю нібыта
Сівая старуха ля разбітага карыта...
Дык вось, добры Санта, працягваць не буду,
Развітвацца трэба, даволі прылюдый.
Я часу не маю, вядома і ты,
Таму я кажу, дзедку, слухай сюды...
Прыпеў 2 разы