Обложка трека Летуценнік — Мікола Косміч
4:36

Мікола Косміч Летуценнік

Сингл · 2023

Скачать

Текст песни

Адчыняй вакно: сонца ўзышло, пахавала мінулы дзень.
Забывай яго, нібы гэта вораг, нібы гэта проста цень.
Чуеш: далячынь шэпча, спявае і хутка перакрычыць...
І маланка ўжо асвятліла твой шлях.

Прыпеў;
Ты не бачыш сноў, не пакідаеш ценю,
Глядзіш у неба, нібы летуценнік,
Ідзеш ізноў, не адчуваеш болю,
Усё, што вакол - гэта твая воля!
Не чуеш слоў, толькі голас цемры,
Глядзіш у неба, нібы звар'яцелы,
Ідзеш ізноў, не адчуваеш болю,
Усё, што вакол - гэта твая воля!

Адхіляй жыццё, сумнае, марнае, выспацца - вось і ўсё.
Уяўляй сваё: неба грахоча, а ты танчыш пад дажджом...
Ты дайшоў адзін... не павяртайся, у мінулае не глядзі.
Мо яго і насамрэч не было...

Прыпеў (x2)

0:00 0:00