Текст песни
Яна – бунтарка. Яна – святая. Яна, як вецер, узнікае.
Яна, нібы прамень, пралятае зноў за маім вакном...
Яна – цукерка. Яна – граната. Ёй прыналежыць кожны мой атам.
Яе імя на дзіцячых плакатах, напісанае агнём.
Можа яна – гэта Сонца, што свеціць толькі для іншых планет…
Прыпеў:
Дзе яе свет, яе след? Я па ім пакрочу.
Дзе яе цень? Мне за ёй не паспець…
Дзеўчына – проста агонь, што палае ноччу.
Проста агонь, у якім не згарэць!
Яна – бунтарка. Яна – святая. Яна ключы ад сэрцаў мае.
Ахвяру хутка абірае, страляе без лішніх слоў...
Яна – спякота. І навальніца. І, безумоўна, жыве ў сталіцы.
Яна – коцік з вачамі арліцы, легенда ўсіх катоў
Можа яна – гэта Сонца, што свеціць толькі для іншых планет…