Текст песни
Аднойчы прачнуўся раніцай
Шукаеш у сабе што небудзь
Наогул нічога не хочацца
Толькі відовішчаў з хлебам
Соты раз уяўляеш ужо калі ж
Усім скажаш да хуткай сустрэчы
Але куды не зірні - вока выкаліш
Беражыце сябе дарэчы
Зноў усё вакол не зразумела
А яшчэ адарваўся гузік
Хочацца піць гарэлку
Даводзіцца піць смузі
А лепей у тваім узросце
Выконваць парады лекара
Штодня размінаць косці
І нават калі некалі
Раптам страцілі ўсе сэнсы?
Дапамогуць экстрасэнсы!
Раптам страцілі ўсе сэнсы?
Дапамогуць экстрасэнсы!
Яшчэ раз прачнуўся раніцай
Усё такое ж таксама
Нічога зноў не мяняецца
І не працуе асанна
Ўключыў тэлебачанне - жудасць
Але дык тое не так і дрэнна
Мабыць зараз крыху навучаць
А чаму губляць час дарэмна
У краме купіў латарэю
Але ніткі забыўся толькі
Ужо тыдзень уключна нядзелю
Усё роўна няма іголкі
А ў лютым падаражае дызель
І народная медыцына
Ўнутры фінансавы крызіс
Вакол нейкі экзістэнцыйны
Раптам страцілі ўсе сэнсы?
Дапамогуць экстрасэнсы!
Раптам страцілі ўсе сэнсы?
Дапамогуць экстрасэнсы!