Обложка трека Арэлі — LEAR, Уладзь Лепяшынскі
4:20

LEAR, Уладзь Лепяшынскі Арэлі

Сингл · 2021

Скачать

Текст песни

Калі мне было пяць, ля нашага дому сталі арэлі.
І да гэтых арэляў мы заўсёды ляцелі.
І тады да аблокаў падкідвала нашыя целы,
мы скакалі далей за нашыя цені,
так высока й далёка глядзелі,
І згубіць адчуванне палёту не хацелі.

Мама! прыйдзе час - перастанем мы,
“перабесімся”, станем сталымі,
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне,
я яшчэ пажыву хістаннямі.

У 16 спатканне заспелі тыя арэлі,
І сэрцы ўзляталі, і вочы ў цемры гарэлі.
І трымцелі ад дотыкаў нашыя целы,
І ў абдымкі спляталіся нашыя цені.
Мы нібыта ў аблокі ляцелі.
І згубіць адчуванне палёту не хацелі.

Мама! прыйдзе час - перастанем мы,
“перабесімся”, станем сталымі,
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне,
я яшчэ пажыву хістаннямі.

Скрыпяць на вятры старыя арэлі -
пры пахіленым дрэве з размытым карэннем...
Час праходзіць адвечнай далінаю ценяў...
Як ніколі раней, мы сказаць бы хацелі...

Мама! прыйдзе час - перастанем мы,
“перабесімся”, станем сталымі,
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне,
я яшчэ пажыву хістаннямі.

0:00 0:00