Обложка трека Сон — LEAR
3:11

LEAR Сон

Сингл · 2022

Скачать

Текст песни

Раней было прасцей.
У абдымках тых начэй
Так лёгка засыналася, маючы давер.
Цяпер усё не так.
Наскрозь праймае страх,
І больш за пяць гадоў не бачыла я добрых сноў.

Куды вядзе мяне трывога?
Ранак прыйдзе млосным крокам,
Трэба засынаць.
Куды вядзе мяне трывога?
Ранак прыйдзе млосным крокам,
Лепей не чакаць.

Усё тут нібы сон,
Трасуцца рукі зноў.
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон.
Усё тут нібы сон,
Трасуцца рукі зноў.
Скрадзены спакой
На вусціш зменіць тон.

Што было раней,
Ужо я не ўзгадаю.
Адзін і той жа стан штодня прыходзіць, не пытае.
Нібыта карусель
З бясконцым сваім колам.
І, як спыніць той рух, дасюль мне так і не вядома.

0:00 0:00