Текст песни
Я найгоршы твой дысананс,
Мае спробы свет не пабачыць ніколі.
Горшы твой дысананс,
Але як жа прыгожа гучу ў міноры.
Ноч - гэта лепшы час,
Але не ўратаваць нам апошні наш вечар.
Ноч - гэта лепшы час,
А я плакала, быццам бы страціла нешта
Ты чуеш рухі там, гэта апошні танец.
Не, не вальс, але ёсць шанец.
Мы з табой у адным стане.
Не, не вальс, але ж кранае.
Ты чуеш рухі там, гэта апошні танец.
Не, не вальс, але ёсць шанец.
Мы з табой у адным стане.
Не, не вальс, але ж кранае.
Кранае ўсе таемныя часткі душы,
Успаміны ды лепшыя моманты побач.
З намі калісьці былі
Людзі, якіх мы аддалі на роспач.
Зноў з гэтай лірыкі мы
Складзем свае сумныя лепшыя трэкі.
Хай не шэдэўры, але
Кранальныя словы, кранальныя рэчы.
Ты чуеш рухі там, гэта апошні танец.
Не, не вальс, але ёсць шанец.
Мы з табой у адным стане.
Не, не вальс, але ж кранае.
Ты чуеш рухі там, гэта апошні танец.
Не, не вальс, але ёсць шанец.
Мы з табой у адным стане.
Не, не вальс, але ж кранае.
Кранае зноўку і хай
Не знайду пад коўдрай спакой.
Уночы буду ціха спяваць,
Каб не бянтэжыць дзесьці сон твой.
Кранае зноўку і хай
Не знайду пад коўдрай спакой.
Уночы буду ціха спяваць,
Каб не бянтэжыць сон твой.
Ты чуеш рухі там, гэта апошні танец.
Не, не вальс, але ёсць шанец.
Мы з табой у адным стане.
Не, не вальс, але ж кранае.
Ты чуеш рухі там, гэта апошні танец.
Не, не вальс, але ёсць шанец.
Мы з табой у адным стане.
Не, не вальс, але ж кранае.