Текст песни
Учора звячора засвяціла зора,
Зора засвяціла, свет узвесяліла,
Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся,
Хрыстова Раджэнне, людзям на збаўленне!
Учора з вячора засвяціла зора,
Зора засвяціла, свет узвесяліла,
Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся,
Хрыстова Раджэнне, людзям на збаўленне!
А ўчора звячора з нябеснага двора
Навіны прымайце, збаўцу вітайце!
Уранку прачніся, ды свету здзівіся,
Адразу пачуеш - Хрыстос нарадзіўся!
Учора звячора засвяціла зора,
Свет узвесяліла, свята абвясціла!
Людзі прыбягайце, Езуса вітайце,
Здаровы бывайце, нам Каляды дайце!
А ўчора звячора з нябеснага двОра
Прыйшла нам навіна, што Дзева Марыя,
Святое дзяўчо што пра добрае мрые,
Адкрыла для сына жыццёвую кнігу!
Людзі прыбягайце, Хрыста прывітайце!
Здаровы бывайце, нам Каляду дайце!
Святкуйце, шчадруйце, здаровы бывайце,
Ды новага шчасця старонку гартайце!