Обложка трека КАЛЫХАНКА — Test Press
3:46

Test Press КАЛЫХАНКА

Сингл · 2025

Скачать

Текст песни

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі

Збеглі зайкі ўсе ў лясы
Змоўклі птушак галасы
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі
Спяць і мышкі і стрыжы
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай

Спяць і мышкі і стрыжы
Спяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай

0:00 0:00