Текст песни
Як прыеду ў родны край
Маяк душу азарае
Там мяне чакаюць як зауседы
Чую ўсё: і смех і гоман
Гэта і завецца домам
Дзе я адчуваю пах свабоды
Дадому, дадому
Маё сэрца заўсёды падкажа дарогу
Дадому да родных
Заплюшчу вочы заўсёды ў сне лячу
Дадому да блізкіх
Але наяве хутчэй вярнуцца хачу дадому
Дадому
Усёй сям'ёй за стол мы сядзем
Зразумеўшы гэта шчасце
Калі ўсе з табой родныя побач
Вось бы павярнуць той час
У бабулі з дзедам мы ў гасцях
Яны даюць заўсёды у рукі слодыч
Дадому, дадому
Маё сэрца заўсёды падкажа дарогу
Дадому да родных
Заплюшчу вочы заўсёды ў сне лячу
Дадому да блізкіх
Але наяве хутчэй вярнуцца хачу дадому
Дадому
Дадому