Перейти к содержимому
Обложка трека Прамяні — Rise in Rage
4:50

Трек

Rise in Rage Прамяні

Альбом · Серая Кровь · 2014 · Метал

Скачать

Текст песни

Iмкліва крочыць наперад
або моўчкі глядзець на замкнутыя дзверы.
Прагна лавіць высокія словы,
зноўку чакаць, спадзявацца ды верыць

Развее вецер журбы пах,
мёртвых садоў пыл.
Заціх мой боль і знік жах,
і я амаль забыў —

Прамяні
асвятляюць твар,
сціскаюць скроні.
Карані —
бессмяротны дар
у маіх далонях.

І полымя ахапіла мае вочы,
і я — ліхтар у беспрабуднай цемры ночы.

Мае пакуты — мой сьцяг —
хістае плынь брудных вод.
Мяжой няволі стаў страх,
трызні карагод.

Прамяні
асвятляюць твар,
сціскаюць скроні.
Камяні
адчуваюць жар
лютаснай пагоні.

І полымя ахапіла маё цела,
і я гару агнём чырвона-белым.

У шэрым паветры чую водгук званоў —
Гэта я з кален уздымаюся зноў!
У небе бы хмары абліччы людзей —
Глядзіце, я с кожнай хвілінай раблюся мацней!

0:00 0:00