Текст песни
Космас даўно ўжо не шле прыветы,
Маршруты прамоклых стоп, зашнураваныя кеды.
Над галавою неба, памятаю зоркі і лета,
Пад каленам змясціліся 36, але песенка не сьпета.
Гэй, любіш сум — пагаворым,
Шлях звязаў моцна яе і мой рэп, прывітанні сваім.
Быць сумленным, памятаць, колькі каштуе гэта —
Тысяча лістоў у неба, гэта і есць мая мэта
Гээта мой рэп —каб памятаць,
Памятаць, каб быць жывым і адчуваць.
Глядзі як хвалюе мора
І я іду наперад
Не трымаючыся за гора
І кожны крок дае мне сілы
Дае мне сілы,каб не згубіць сябе
і быць сильным.
Глядзі як хвалюе мора
І я іду наперад
Не трымаючыся за гора
І кожны крок дае мне сілы
Дае мне сілы,каб не згубіць сябе
і быць сильным.
Глядзі як хвалюе мора
Смутак з'ядае заўтра
Напамінаючы нам што та з учора
У трудныя хвілі перад вачымі усплывае мора
І я там іду адзін а можа і с табою
Памятаю цяпло, і ўжо не памятаю гора
Ужо даўно нічога, ўяляеш колькі мінула часу
Нікога і не прымусіць да адказу
А як там у цябе?
Не каханню дык аддаўся барацьбе
І з гэтым трэба неяк жыць цяпер
Але
Мой кожны дзень гэта новы я
Новы крок гэта новы я
А ты мой самы салодкі яд ..памятаеш?
Як гэта не здавацца?
Застаючыся сабою праз гады мяняцца
Мой рэп дасягнуў паўналецця
Але ён застаўся ўсё тым жа пра што хацеў у пачатку сьпець я
Залежаць каб менавіта ад свайго выбару
І лепш гэта адчуць пазней чым ніколі
І колькі б не дасталося болю и бою
Застацца каб сабою
Глядзі як хвалюе мора
І я іду наперад
Не трымаючыся за гора
І кожны крок дае мне сілы
Дае мне сілы,каб не згубіць сябе
і быць сильным.
Глядзі як хвалюе мора
І я іду наперад
Не трымаючыся за гора
І кожны крок дае мне сілы
Дае мне сілы,каб не згубіць сябе
і быць сильным.