Обложка трека Немата — лайтовы, Андрей Курс
3:24

лайтовы, Андрей Курс Немата

Альбом · Yiddish Veršes · 2025

Скачать

Текст песни

Што будзе казаць немата,
Калі станецца так, што мы з ёй толькі ўдвох,
А вакол ні душы?
Але, сціснуўшы ад жывата
Сэрца такт,
Я хачу яе пульс праз сябе перажыць.
Яе дыханне ад глыбіні - як старыя камяні,
Як пакой за абабітымі дзвярмі —
Паўза ў дыханні — між памерлымі і жывымі
Даўжынёй у хвілю, дзе ноч выплывае з чырвані.

Я сяджу ў цішыні, апавіты нематой,
У куце стары раяль і халодны супакой —
Ён хавае ў сваім целе непарушную адсутнасць,
Што народзіць з сябе ўсё - долькі дакрані рукой...
Праз зіхоткую актаву чаргавання ночаў-дзён
З-за фіранак выйдзе бледнасць, і я ў ёй сяджу адзін —
З цемрай зліты, як і голас, што хаваецца ў грудзёх,
Каб святая немата магла яго нарадзіць.

Я бы высек з нематы хоць адзіную іскру,
Каб у сэрцы запалала — што яшчэ не мае існасці,
І з самай глыбіні, даўно згаслы й непамысны
Пракаветны покліч Бога нечакана для ўсіх блісне.
Я хацеў бы хоць на міг, нібы дрэва ўранні,
Абтрасаць з маіх галін ужо зняпраўджаныя ночы,
Й як галодныя звяры шчэрыць іклы ў крыві
І жадаць, як і яны, па-сапраўднаму, моўчкі.
Я сяджу ў цішыні, апавіты нематой,
У куце стары раяль і халодны супакой —
Ён хавае ў сваім целе непарушную адсутнасць,
Што народзіць з сябе ўсё - долькі дакрані рукой.

0:00 0:00