Текст песни
Можа нехта стаіць!
Стукае ў дзверы
Палохае, драпае
Можа гэта павук
Турбуе ўночы
Палохае, цвыркае
Можа недзе грыміць
Ляціць прама зверху
Палохае, падае
Баімся не патануць
Трэба дыхаць глыбока
Калі сур'ёзна
То баімся аднолькава мы
Страхi бясконца
Падсілкоўваюць наш рухавік
Калі сур'ёзна
Ў нас i прота- i антаганіст
Здаецца проста
Біяхімія адна на ўсіх
Ці высокі абрыў
Маленькія людзі
Так абезрухоўвае
Ці навала машын
Вялікая хуткаць
Педаль не спрацоўвае
Ці застаўся адзін
Без дапамогі
Раненне глыбокае
І ў той глыбіні
Давядзецца застацца
Калі сур'ёзна
То баімся аднолькава мы
Страхi бясконца
Падсілкоўваюць наш рухавік
Калі сур'ёзна
Ў нас i прота- i антаганіст
Здаецца проста
Біяхімія адна на ўсіх