Текст песни
Ляціць Зямля у Сузор’і долi
Як Песьня Вечнасьцi, - наперад
А я iду па жытнім полі
Туды, дзе Храм Душы і Веры
Над ім я зорку не шукаю
Бо Песьня Вечнасьцi – са мною
Бо ёсьць Сусьвет, які сьпявае
І ёсьць Сьвятло Душы жывое
Сьвятло Душы ляціць удалеч
І звон маіх крыніц наўкола
Каб Музыку Душы пазналі
Дзе ёсьць Святла Жывое Кола
Ляціць Зямля у адвечнай Долi
Бо ёсць шчасьлівае Жывеньне
А я iду па жытнім полі
Іду насустрач Бласлаўленьню