Текст песни
Каб распачаць гэты дзень
Мне патрэбна толькі адзінае
Слова
Каб ты мяне зразумеў
Табе патрэбна адзіная
Моvа
Распаўсюджваю спеў
Гэта ўвогуле
Аснова
Кожны дзень, кожны дзень
Кожны дзень, кожны дзень
Дамова
Усе размовы ў вушах
Так я зарабляю на тлуст
Калі галава зараз ківае
Гэта завецца
Як?
Добры густ
Каб гэта кожны пачуў
Трэба твая дапамога
Каб ты гэта зразумеў
Табе не патрэбна нічога
Пасадзілі кветачку каб яна прарастала
Сваёй прыгажосцю ўсіх вакол забірала
Пасадзілі кветачку каб яна прарастала
Сваёй прыгажосцю ўсіх вакол забірала
Той хто адарве пялёстак будзе пакараны
Паспрабуе знішчыць – песні будуць заспяваны
Ой заспяваны
Пачаў казаць гучней, але не ведаю
Чуеш ты мяне ці не
У завуголлі ўжо даўно нечым аддае
Павінен ведаць
Ці падабаецца табе
Кожны, так
Колькі трэба паўтараць
Азірніся, агледзь наваколле
Крок за крокам
Гэта прымаць
А ў адказ раз за разам - Але
У восені колькі адсоткаў знойдуць той шлях?
Па якім калісьці я быў павінен пайсці
Знойдуць мужнасць і моц у сваіх касцях
Зразумеўшы, што прыйдзецца засапці
Супраціўляцца галавой - канешне
Патрэбна шмат часу каб урасці
Праз нейкі час нават будзе смешна
Васількі пачалі цвісці
Пасадзілі кветачку каб яна прарастала
Сваёй прыгажосцю ўсіх вакол забірала
Той хто адарве пялёстак будзе пакараны
Паспрабуе знішчыць – песні будуць заспяваны
Ой заспяваны
Ой заспяваны