Обложка трека Краіна чакання — Lirivial
3:00

Lirivial Краіна чакання

Сингл · 2026

Скачать

Текст песни

Вы, напэўна, не чулі, а хто жа там ідзе?
У агромністай чэрствай, нячулай грамадзе
За утульненькі дрот, зачыніц хучэй плот
Ды хаваць, мацаваць, сваё сэрца ад нягод,
Знешніх дапамог чакаць, ці ў вырай лёс шукаць
Уцякай, уцякай, уцякай не вернешся ніколі

А можа, ліхтар у нашай хаце не згас,
Краіна чакання зноў даруе нам час,
Але крочым на месцы мы рупліва, на жаль,
Зноў працягнем ствараць ім памяркоўна баль

Быццам тыя ж праспекты, пад’езды ды двары
Але ж штосьці напэўна спынілась да пары
Зацягнуў лёс туман, мары - самападман
Пачакаць, пашукаць, можа ёсць кішэнны план?
Хтосьці ў гэтай барацьбе пакіруе за цябе?
Не чакай, не чакай, не чакай не здзейсніцца ніколі

А можа, ліхтар у нашай хаце не згас,
Краіна чакання зноў даруе нам час,
Але крочым на месцы мы рупліва, на жаль,
Зноў працягнем ствараць ім памяркоўна баль

Як шалёныя, лаемся мы паміж сабой:
Хто выдатна нахлусіў? Хто сапраўды герой?
Хто ж адказны за ўсё у тым?
Што ўсе надзеі зараз попел і дым?
Ды моўчкі позірк ад люстэрак адводзім
Ты не шукай, не шукай, не шукай нікога мы не знойдзем

А можа, ліхтар у нашай хаце не згас,
Краіна чакання зноў даруе нам час,
Але крочым на месцы мы рупліва, на жаль,
Зноў працягнем ствараць ім памяркоўна баль

0:00 0:00