Обложка трека 23 лютага & 8 сакавіка — Дрозды
3:36

Дрозды 23 лютага & 8 сакавіка

Сингл · 2024

Скачать

Текст песни

Падарыла жонка мне цёплыя шкарпэткі
Пену для галення і адэкалон
А яшчэ сямейныя трусы
Ой ды і ў кветкі, кажа:
-Надзявай хутчэй, мой ты Апалон

23 лютага
Мой падарунак-ты распранутая
А 8 сакавiка
Распранаюць бабы мужыка

Банкаўскую картку мая папрасіла
Лепшы падаруначак, кажа, гэта я
I на маё свята яна нам купіла
Новую сукенку і футру з сабаля
А перадала цёшча ў падарунак тапкі
Кружку з Казерогам і нейкі там ласьён
Ад такой увагі я ледзьве не заплакаў
Нават не звяртаючы, што я Скарпіён

23 лютага
Мой падарунак-ты распранутая
А 8 сакавiка
Распранаюць бабы мужыка

Мне ад маёй цешчы ні тапак ні кружкі
I святочнай чаркі ў хаце не знайсці
Бо цешча шчыра верыць, шлюб з яе дачушкай
Лепшы падарунак у маім жыцці

23 лютага
Мой падарунак-ты распранутая
А 8 сакавiка
Распранаюць бабы мужыка

0:00 0:00