Обложка трека Туманы — Дрозды, Константин Тевризов
3:13

Дрозды, Константин Тевризов Туманы

Сингл · 2025

Скачать

Текст песни

У адкрытае акенца
Заляцеў кляновы ліст
Ты ў кароценькай сукенцы
Па прыступках ішла ўніз
Ззяла сонца ў рыжых косах
Вецер рукі цалаваў
О, як я удзячны лесу
Што цябе мне дараваў

За туманамі-туманы
А за восенню дажджы
Жураўліны клін растане
У бяздоннай вышыні
Паміж хмар праб'ецца просінь
Размалюе небакрай
Ты забудзеш гэту восень
А мяне не забывай

На душы зайгралі струны
Як бліжэй ты падыйшла
Вуснаў спелы пацалунак
Падарыла, завяла
Нібы вытканая з кветак
З табой побач забыццё
Ты са мной была ўсё лета
Дык застанься на жыццё

За туманамі-туманы
А за восенню дажджы
Жураўліны клін растане
У бяздоннай вышыні
Паміж хмар праб'ецца просінь
Размалюе небакрай
Ты забудзеш гэту восень
А мяне не забывай

За туманамі-туманы
А за восенню дажджы
Жураўліны клін растане
У бяздоннай вышыні
Паміж хмар праб'ецца просінь
Размалюе небакрай
Ты забудзеш гэту восень
А мяне не забывай
А мяне не забывай

0:00 0:00