Текст песни
Разумее шпачыны спеў
Разумее чужыя душы
Бацька ведае мову дрэў
Мову кветак, травы і птушак
Іх нягучныя галасы
З малалецтва яму вядомы
Бацька ведае мову вясны
Мову працы і мову стомы
Тата, родны татусь
Як там, на небе, жывецца
Ты – мая Беларусь
Ты маё чуйнае сэрца
Тата, родны татусь
Гэта маё маленне
Ты – мая Беларусь
Я – тваё прадаўжэнне
Не прывыкла рука да пяра
А настрой – да пустой весялосці
Бацька ведае мову дабра
І не ведае мовы злосці
Разумее мяне без слоў
Веру ў мудрасць яго парады
Бацька ведае мову моў
Бацька ведае мову Праўды
Тата, родны татусь
Як там, на небе, жывецца
Ты – мая Беларусь
Ты маё чуйнае сэрца
Тата, родны татусь
Гэта маё маленне
Ты – мая Беларусь
Я – тваё прадаўжэнне
Я – тваё прадаўжэнне