Текст песни
Летуценны час імклівы
Хто адкажа мне куды
Хутка так і мітусліва
Усё ляцяць мае гады
Тут хвіліна там гадзіна
Тыдзень месяц вось і год
То палын а то маліна
То сумёты то гарод
Ой гады гады вы куды
Усё далей маленства сляды
Як святой крынічкі вады
Не спыніць гады
Ой гады гады вы куды
Вось ізноў квітнеюць сады
А я такі у душы млады
Ды не пачым гады
Хутка дзеці падрастаюць
Толькі гужкаў ужо вусы
Маці ўнукаў бласлаўляе
Быццам попел валасы
І за бацьку і за дзеда
Памалюся да нябёс
Хай наш край мінаюць беды
Хай шчаслівым будзе лёс