Текст песни
Вуліца мусіць
Служыць машынам і пешаходам
Вуліца мусіць
Ад скрыжавання да скрыжавання
Быць роўнай і падатлівай
Вуліца, названая ад нараджэння
Ў гонар вусатага генерала
Яна мусіць па-дзявочы прыязна ўсміхацца
Сваёй белазубай раздзяляльнай паласой
Пакуль вірлавокія светлафоры
I шыракаплечыя хрушчоўкі
Будуць сачыць без перадыху
За чысцінёй яе пляскатага цела
Але ніхто з іх не ведае
Што вуліца прарастае ўнутр
Што вуліца выхавала пад сабой горы
Якія цягнуцца пахілымі вяршынямі
Да самага цэнтру зямлі
Што вуліца выпусціла з сябе рэкі
Яны, смеючыся, вольна сцякаюць
Пазбягаючы грэбляў і мастоў
Вуліца легла тварам уніз
I пакуль топчуцца па ёй пешаходы
I коламі прыціскаюць яе машыны
Вуліца ціха й пяшчотна спявае
Недзе там у душы
Пад асфальтам
Вуліца ціха й пяшчотна спявае
Недзе там у душы
Пад асфальтам
Улица тихо и нежно поет
Где-то там в душе
Под асфальтом
Вуліца ціха й пяшчотна спявае
Недзе там у душы
Где-то там в душе
Пад асфальтам
Под асфальтом