Текст песни
Цяпер мера поспеху
Калі ты не трапіў на здымак
Цябе не запомнілі
Не апазналі
Ніхто не затэгаў
Ты рады
Ты не цікавіш нікога
Сорамна іншым прызнацца
Твая няёмкая мара
Быць другарадным персанажам
Iзалятар у разрэзе
Cамы бяздарны комікс
Gрацуе групоўка мастакоў-наймітаў
Бяруць па чарзе са стосу
Раскрэсленыя старонкі
Увапхнулі твае абрысы ў ніжні квадрат
Да раніцы
На заўтра з парай-тройкай такіх жа плямінаў
Перакінулі ў квадрат паверхам вышэй
А тады ўправа
Потым на іншы аркуш
I так старонак пятнаццаць
Яшчэ адпачатку было ясна
Што ты тут зусім недарэчы
Чыста кампазіцыйна
Але гэта табе ясна
А ў іх творчы працэс
Teraz miarą sukcesu jest to
Że nie trafiłeś na zdjęcie
Nie rozpoznałem
Nie oznaczył
Cieszysz się
Nikt się tobą nie interesuje
Теперь мера успеха
Если ты не попал на фотографии
Тебя не запомнили
Не узнали
Никто не отметил
Ты рад
Ты никого не интересуешь